Предыдущая версия сайта доступна по ссылке: old.belgiss.by. Это поможет Вам при необходимости найти недостающую информацию.

Рэгістрацыя дэкларацыі аб адпаведнасці

30.06.2020 14:08

Рэгістрацыя дэкларацыі аб адпаведнасці, выдача рашэння аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці пры звароце ў арганізацыі, акрэдытаваныя ў якасці органаў па сертыфікацыі – БелДІСС

 

Максімальны тэрмін працэдуры

3 - 5 дзён

Тэрмін дзеяння выдаваемага дакумента / прымаемага рашэння

  • 5 гадоў - пры дэклараванні адпаведнасці серыйнай вытворчасці прадукцыі, калі іншае не ўстаноўлена тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза і рашэннямі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў сферы тэхнічнага рэгулявання
  • Пры дэклараванні адпаведнасці партыі прадукцыі - на час тэрміну прыгоднасці прадукцыі або яе рэалізацыі альбо без абмежавання тэрміну пры магчымасці адназначнай ідэнтыфікацыі кожнай адзінкі задэклараванай прадукцыі, калі іншае не ўстаноўлена тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза і рашэннямі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў сферы тэхнічнага рэгулявання
  • Пры выдачы рашэння аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці – да заканчэння тэрміну дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці

Памер платы

  • Плата за паслугі
  • Бясплатна - пры выдачы рашэння аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці

Банкаўскія рэквізіты

  • р/с BY93BPSB 30121048420189330000
  • Рэгіянальная дырэкцыя №700 па г. Мінску і Мінскай вобласці
  • ААТ «БПС-Сбербанк», БІК BPSBBY2X пр. Машэрава, д. 80, 220035, г. Мінск
  • УНП 100219737

Пералік неабходных дакументаў

Для рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці:

  • Прынятая дэкларацыя аб адпаведнасці
  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, альбо дагавор юрыдычнай асобы або фізічнай асобы, зарэгістраванай ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, з замежным вытворцам аб выкананні функцый замежнага вытворцы ў частцы забеспячэння адпаведнасці прадукцыі, якая пастаўляецца, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і ў частцы адказнасці за неадпаведнасць прадукцыі, якая пастаўляецца, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза (пры наяўнасці), альбо дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выдадзены МЗС (пры неабходнасці)
  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, альбо дагавор юрыдычнай асобы або фізічнай асобы, зарэгістраванай ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, з замежным вытворцам аб выкананні функцый замежнага вытворцы ў частцы забеспячэння адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і ў частцы адказнасці за неадпаведнасць прадукцыі, якая пастаўляецца, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза (пры наяўнасці), альбо дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выдадзены МЗС (пры неабходнасці)
  • Пратаколы выпрабаванняў прадукцыі (пры наяўнасці)
  • Узоры маркіроўкі прадукцыі
  • Сертыфікат адпаведнасці на сістэму кіравання якасцю або сістэму кіравання бяспекай прадукцыі альбо дакументы вытворцы, якія пацвярджаюць правядзенне ім кантролю ў працэсе вытворчасці прадукцыі (пры рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці на серыйна выпускаемую прадукцыю)
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы
  • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

Для выдачы рашэння аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці:

  • Заява аб спыненні дзеяння рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці з указаннем даты складання заявы і рэгістрацыйнага нумара дэкларацыі аб адпаведнасці, дзеянне рэгістрацыі якой неабходна спыніць

Брагіна Алена Генадзьеўна

начальнік аддзела  сертыфікацыя прадукцыі

г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2А, к. 424

8:30 − 12:00, 12:30 − 17:00

+375 17 269 68 39