- Галоўная
- Аб БелДІССАб БелДІССМісіяБачаннеПалітыка ў галіне сістэмнага менеджментуПалiтыка БелДIСС у адносiнах апрацоўкi персанальных даныхКіраўніцтваАрганізацыйная структураАтэстаты акрэдытацыі, сертыфікаты, пасведчанніДасягненніМіжнароднае супрацоўніцтваАб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліныПроцідзеянне карупцыі
- Дзейнасць
- Паслугі
- Навіны
- Кантакты
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Звароты
Каментары спецыялістаў
Ці будзе з'яўляцца парушэннем пункта 2 часткі 4.1 артыкула 4 ТР МС 022/2011 і пункта 80 раздзела 12 ТР МС 033/2013 частковае нанясенне наймення малочнай прадукцыі на вонкавым боку ўпакоўкі толькі на беларускай мове (смятана, кефір і інш.) пры нанясенні яе поўнага наймення на рускай і беларускай мовах на адваротным боку ўпакоўкі? У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (ТР МС 022/2011) прадугледжаная пунктам 1 часткі 4.1 артыкула 4 і нанесеная ў выглядзе надпісаў маркіроўка ўпакаванай харчовай прадукцыі павінна быць прыведзена на рускай мове і на дзяржаўнай (ых) мове (ах) дзяржавы – члена Мытнага саюза пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве (ах) дзяржавы-члена (дзяржаў-членаў).
Што тычыцца патрабаванняў пункта 80 ТР МС 033/2013, то для малочных і малочных састаўных прадуктаў дапускаецца частковае нанясенне наймення на зручным для прачытання боку ўпакоўкі пры ўмове нанясення поўнага наймення на гэтай жа ўпакоўцы.
Разам з гэтым варта звярнуць увагу, што фармат паказвання на пярэднім боку ўпакоўкі частковага наймення толькі на беларускай мове не адпавядае патрабаванням пункта 2 часткі 4.1 артыкула 4 ТР МС 022/2011 і п. 95 ТР МС 033/2013 пры рэалізацыі такой прадукцыі ў дзяржавах – членах ЕАЭС. Такі фармат можа быць выкарыстаны пры рэалізацыі прадукцыі толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 03.06.2024 / Ільянкова В.Ф
Якім дзяржаўным стандартам (СТБ) можна карыстацца пры вызначэнні пераліку работ па рамонце smart-тэлевізараў? У Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць стандарты, якія вызначаюць пералік названых работ.
Такі пералік можа быць вызначаны вытворцам (вырабляльнiкам) тэлевізараў або рамонтнай арганізацыяй. 03.06.2024 /Ільянкова В.Ф.
Калі адным з кампанентаў, якія ўваходзяць у састаў катлет (паўфабрыкатаў), з'яўляюцца паніровачныя сухары, то ці неабходна адзначаць іх поўны кампанентны састаў? У адпаведнасці з пунктам 2 часткі 4.4 артыкула 4 ТР МС 022/2011 «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» ў выпадку, калі масавая доля састаўного кампанента складае 2 працэнта і менш, дапускаецца не адзначаць кампаненты, якія ў яго ўваходзяць, за выключэннем харчовых дабавак, араматызатараў і харчовых дабавак, якія ўваходзяць у іх састаў, біялагічна актыўных рэчываў і лекавых раслін, кампанентаў, атрыманых з прымяненнем ГМА, і кампанентаў, названых у пункце 14 часткі 4.4 гэтага артыкула.
Калі ў саставе катлет (паўфабрыкатаў) сухары складаюць 2 працэнта i менш і не змяшчаюць вышэйпаказаных інгрэдыентаў, то ў такім выпадку можна не адзначаць іх састаў. 03.06.2024 / Ільянкова В.Ф.