Гісторыя
Адлік сваёй гісторыі Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) вядзе з 1972 года, калі сваю дзейнасць пачаў Мінскі філіял Цэнтральнага канструктарскага бюро «Эталон».
Прайшоўшы структурныя пераўтварэнні, у 1992 годзе прадпрыемства атрымала статус інстытута.
Праз пяць гадоў рашэннем Урада інстытут перадаецца ў вядзенне дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Дзяржстандарта), што стала найважнейшай вяхой у гісторыі БелДІСС.
Сёння інстытут з'яўляецца цэнтральным дзяржаўным навукова-практычным прадпрыемствам Дзяржстандарта ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці, інфармацыйна-тэхнічнага забеспячэння і сістэмнага менеджменту.
У адпаведнасці пастановай Дзяржстандарта ад 10 ліпеня 2017 г. № 58 БелДІСС вызначаны ў якасці нацыянальнага інстытута па стандартызацыі.
Забеспячэнне высокага навукова-тэхнічнага і арганізацыйна-метадычнага ўзроўню выконваемых работ і аказваемых паслуг – наша галоўная задача, у выкананне якой укладаюць энергію, веды, вопыт і прафесіяналізм больш за 360 спецыялістаў.
Місія
Генерацыя і распаўсюджванне новых ведаў у мэтах аказання дапамогі бізнесу, грамадству і дзяржаве быць больш бяспечнымі, эфектыўнымі і лепшымі шляхам стварэння ўмоў для:
-
зніжэння тэхнічных бар'ераў;
- павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі;
- садзейнічання абароне інтарэсаў спажыўцоў;
- укаранення інавацый, выкарыстоўваючы інструменты тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці, інфармацыйнага забеспячэння і сістэмнага менеджменту.
Бачанне
Да 2025 года стаць адным з вядучых навукова-тэхнічных цэнтраў у галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, інфармацыйнага забеспячэння, выпрабаванняў, пацвярджэння адпаведнасці сістэм менеджменту, прадукцыі і паслуг у ЕАЭС і СНД.
Палітыка ў галіне якасці і сістэмнага менеджменту
БелДІСС у якасці нацыянальнага інстытута па стандартызацыі і навукова-практычнага цэнтра ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці, інфармацыйна-тэхнічнага забеспячэння і сістэмнага менеджменту мае намер утрымліваць лідзіруючыя пазіцыі ў Рэспубліцы Беларусь і заваяваць лідарства ў гэтых галінах у Еўразійскім эканамічным саюзе і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
ПадрабязнаКіраўніцтва


Ільянкова Вольга Фёдараўна
Намеснік дырэктара па тэхнічным нарміраванні, стандартызацыі і метадалогіі ацэнкі адпаведнасці
+375 17 269 69 99 info@belgiss.by
Якаўлева Наталля Міхайлаўна
Намеснік дырэктара па інфармацыйнаму забеспячэнню
+375 17 269 69 99 info@belgiss.by
Пагодзін Аляксандр Маратавіч
Намеснік дырэктара па сертыфікацыі і выпрабаваннях
+375 17 269 69 99 info@belgiss.byАрганізацыйная структура
Адкрыць pdfАтэстаты акрэдытацыі, сертыфікаты, пасведчанні
Міжнароднае супрацоўніцтва
ПадрабязнаАб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»
Падрабязна