1972 − 23 лiстапада / Зацверджана палажэнне аб Мiнскiм фiлiяле
Цэнтральнага канструктарскага бюро «Эталон» у структуры Мiнiстэрства радыёпрамысловасцi СССР,
арганiзаванага на плошчах завода «Тэрмапласт».
1974 / Мiнскi фiлiял Цэнтральнага канструктарскага бюро «Эталон»
пераўтвораны ў спецыялiзаваную арганiзацыю па стандартызацыi
«Цэнтральнае канструктарскае бюро «Стандарт» (ЦКБ «Стандарт»).
1993 / Акрэдытацыя органа па сертыфiкацыi бытавой i прамысловай прадукцыi.
1995 / На базе БелДIСС створаны першы тэхнiчны камiтэт па стандартызацыi
ТК BY 1 «Каштоўныя паперы».
1995 / Акрэдытацыя выпрабавальнага цэнтра.
1996 / Акрэдытацыя органа па сертыфiкацыi сiстэм менеджменту.
1997 / БелДIСС перададзены ў распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь з ускладаннем функцый нацыянальнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi.
1999 / Стварэнне органа па сертыфiкацыi паслуг i яго акрэдытацыя
на права правядзення работ па сертыфiкацыi гасцiнiчных i турысцкiх паслуг.
1999 / Распрацаваны сеткавы варыянт iнфармацыйна-пошукавай сiстэмы «Стандарт».
2011 / Прыняты першыя тэхнiчныя рэгламенты Мытнага саюза на нiзкавольтнае абсталяванне,
электрамагнiтную сумяшчальнасць тэхнiчных сродкаў i маркiроўку харчовай прадукцыi, распрацаваныя БелДIСС.
2011 / IПС «Стандарт» прысвоены статус афiцыйнай iнфармацыйнай сiстэмы Дзяржстандарту.
2012 / Набыта права правядзення работ па пацвярджэннi адпаведнасцi i выпрабаваннях прадукцыi
на адпаведнасць патрабаванням тэхнiчных рэгламентаў Мытнага саюза.
2012 / Набыты статус навуковай арганiзацыi.
2014 – 2015 / Распачата рэканструкцыя выпрабавальнага цэнтра БелДIСС.
2014 – 2015 / Створаны фiлiялы «Рампрыбор-сэрвiс БелДIСС» i «Завод «Эталон» БелДIСС».
2015 / Выпрабавальны цэнтр БелДIСС асвоiў новыя плошчы i новы напрамак –
выпрабаваннi па параметрах энергаэфектыўнасцi.
2016 / Упаўнаважаны орган па рэгiстрацыi дэкларацый аб адпаведнасцi патрабаванням
тэхнiчных рэгламентаў Мытнага саюза ў электроннай форме
(IС «Паведамляльнае дэклараванне адпаведнасцi»).
2017 / Заканадаўча замацаваны статус нацыянальнага iнстытута па стандартызацыi.
2017 / Прысвоены статус галiновай лабараторыi Дзяржстандарту i
цэнтра калектыўнага карыстання ўнiкальным навуковым абсталяваннем.
2018 / Дзяржаўная сiстэма каталагiзацыi прадукцыi –
рэспублiканскi дзяржаўны iнфармацыйны рэсурс.
2019 / Дзякуючы падтрымцы дзяржавы i арганiзацый Дзяржстандарту ў БелДIСС
з’явiўcя ўласны будынак i новы адрас: г. Мiнск, вул. Наватарская, д. 2А.
2019 / Арганiзатар i пераможца Х рэспублiканскай спартакiяды сярод арганiзацый Дзяржстандарту.