Тэхнічнае нармiраванне і стандартызацыя

24.03.2023 11:36

Падраздзелы

Любая прадукцыя валодае комплексам уласцівасцей і паказчыкаў. Тыя, якія абавязковыя, – гарантуюць яе бяспеку для жыцця і здароўя спажыўцоў, маёмасці і навакольнага асяроддзя, не дазваляюць уводзіць спажыўцоў у зман, спрыяюць рэсурсазберажэнню і безбар'ернаму гандлю, што важна для бізнесу. Такія патрабаванні змяшчаюцца ў тэхнічных рэгламентах – Рэспублікі Беларусь або Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Выканаць гэтыя абавязковыя патрабаванні і адначасова забяспечыць высокую якасць, тэхнічны ўзровень, а таксама канкурэнтаздольнасць на сваім рынку і за яго межамі дазваляюць стандарты. Яны распрацоўваюцца адкрыта і галосна, з удзелам усіх зацікаўленых бакоў – дзяржавы, вытворцаў, спажыўцоў, убіраюць у сябе сучасныя патрабаванні і лепшы вопыт. Прымаюцца на аснове кансенсусу і, як правіла, з'яўляюцца добраахвотнымі.

Прадукцыя можа выпускацца і па тэхнічных умовах – гэта дакумент, які распрацоўваецца вытворцам на канкрэтную прадукцыю і з'яўляецца яго ўласнасцю. Патрабаванні ў ім у залежнасці ад запытаў рынку могуць быць як вышэй закладзеных у стандартах, так і ніжэй. Пры гэтым бяспека прадукту павінна быць забяспечана ў любым выпадку.

Каб нарматыўна-тэхнічная база Рэспублікі Беларусь падтрымлівалася на сучасным узроўні, БелДІСС выконвае навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, якія датычацца розных аспектаў.

Уносіць важкі ўклад у распрацоўку метадалогіі развіцця і асноўных стандартаў Нацыянальнай сістэмы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

Займае вядучыя пазіцыі ў рэспубліцы па распрацоўцы тэхнічных рэгламентаў і стандартаў у:

  • машынабудаванні і рэсурсазберажэнні,
  • электратэхніцы і радыёэлектроніцы,
  • харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі,
  • хімічнай і лёгкай прамысловасці.

Член тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі:

  • 18 нацыянальных тэхнічных камітэтаў (ТК BY),
  • 57 міждзяржаўных тэхнічных камітэтаў (МТК),
  • 37 тэхнічных камітэтаў ISO,
  • 5 тэхнічных камітэтаў IEC,
  • 3 тэхнічных камітэтаў CEN/CENELEC.

Вядзе сакратарыят 9 ТК BY:

  • ТК BY 4 Менеджмент якасці
  • ТК BY 7 Колавыя транспартныя сродкі
  • ТК BY 11 Трактары і машыны для сельскагаспадарчых работ і лесаводства
  • ТК BY 19 Электратэхніка і электроніка
  • ТК BY 21 Касавыя апараты, якія падсумоўваюць, і спецыяльныя камп'ютарныя сістэмы
  • ТК BY 25 Матэрыялы лакафарбавыя
  • ТК BY 30 Ацэнка адпаведнасці
  • ТК BY 32 Энергаэфектыўнасць
  • ТК BY 40 Смарт-індустрыя

Паслугі

Артыкулы ў раздзеле

успешно отправлено