Міжнароднае супрацоўніцтва

24.08.2023 18:25

БелДІСС надае належную ўвагу развіццю супрацоўніцтва. У цяперашні час яно ахоплівае такія кампетэнцыі, як стандартызацыя, пацвярджэнне адпаведнасці, правядзенне выпрабаванняў, а таксама iнфармацыйнае забеспячэнне.

Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на розных узроўнях, а таксама ў рамках паўнамоцтваў, якія вызначаюцца Дзяржстандартам.

Пры правядзенні перамоў і заключэнні пагадненняў, мемарандумаў ключавымі крытэрыямi з'яўляюцца садзейнічанне развіццю нацыянальнай эканомікі, экспартная палітыка, напрамкі прамысловай кааперацыі і імпартазамяшчэння, стварэнне новых галін і прадукцыі. Важным арыенцірам з'яўляецца таксама выкананне задач, звязаных з удзелам Беларусі ў інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы.

Пагадненнi прадугледжваюць мерапрыемствы і праекты, нацэленыя на рост кампетэнтнасці персаналу, трансфер лепшага практычнага вопыту і тэхналогій, сумеснае рашэнне актуальных задач, садзейнічанне прамысловасці і бізнесу ў аптымізацыі доступу прадукцыі на замежныя рынкі з выкарыстаннем выпрабавальных магчымасцей БелДІСС і даверу да дакументаў, якiя iм выдаюцца.

успешно отправлено