Абскарджанне адказаў на звароты

29.07.2020 10:57

Адказ БелДІСС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны:

− у вышэйстаячай арганізацыі (Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь).

Вышэйстаячая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якія змяшчаюцца ў ёй, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага рашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці альбо выдае адпаведным арганізацыям, якія разглядаюць зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніка. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней аднаго месяца і на працягу трох рабочых дзён паведаміць аб гэтым ў вышэйстаячую арганізацыю, а таксама накіраваць адказ заяўніку.

- у судовым парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Абскарджанне адказаў на звароты ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

успешно отправлено