Зусім хутка, 1 верасня, пачнецца новы навучальны год. Гэта час для новых магчымасцей і дасягненняў. Хвалюючае свята для настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Асабліва радаснае і ўрачыстае яно для тых, хто пойдзе ў першы клас.
Ужо стала добрай традыцыяй да Дня ведаў праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу».
Так, 22 жніўня 2023 г. прадстаўнікі пярвiчнай арганізацыі БелДІСС Цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска ГА «Беларускі саюз жанчын» разам з іншымі членамі ГА «Беларускі саюз жанчын» Цэнтральнага раёна г. Мінска наведалі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Цэнтральнага раёна г. Мінска».
Ад калектыву БелДІСС школьнікам уручылі партфелі з дзённікамі, ручкамі, алоўкамі, сшыткамі і іншымі канцылярскімі прыладамі.
Госці пажадалі дзецям, каб новы навучальны год быў поўны прыемных эмоцый і ўражанняў.