Больш за 20 будучых спецыялiстаў наведалi лабараторыю выпрабавальнага i метралагiчнага цэнтраў
21.04.2023 14:53
БелДIСС правёў экскурсiю для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi (БДУIР), якiя вучацца на факультэце iнфармацыйнай бяспекi па спецыяльнасцi «iнфакамунiкацыйныя сiстэмы» (стандартызацыя, сертыфiкацыя i кантроль параметраў).
Галоўны метролаг-начальнiк метралагiчнага цэнтра Леанiд Ёдчык расказаў пра тое, як праводзяцца выпрабаваннi прадукцыi (напрыклад, машынабудавання i абсталявання, сродкаў электрасувязi). Гэта акустычныя вымярэннi, выпрабаваннi па параметрах электрамагнiтнай сумяшчальнасцi, паказчыках пажарнай бяспекi, энергаэфектыўнасцi, на клiматычныя i механiка-дынамiчныя ўздзеяннi, фотабiялагiчную небяспеку i iнш.
У сферы метралогii студэнты азнаёмiлiся з асаблiвасцямi правядзення паверкi i калiброўкi сродкаў вымярэнняў электрычных i радыётэхнiчных велiчынь, масы, цiску i тэмпературы.
Наведалi вытворчасць вагавымяральнай тэхнiкi i сродкаў забеспячэння бяспекi.
Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня метралогii, якi адзначаецца 20 мая.


