Цырымонія ўручэння сертыфіката адпаведнасці на паслугі гасцініц гатэлю «Аква-Мінск» адбылася 22 жніўня 2023 г.
У ёй прынялі ўдзел дырэктар БелДІСС Аляксандр Скуратаў, начальнік аддзела сертыфікацыі паслуг Таццяна Смірнова, генеральны дырэктар прадпрыемства «Аква-Мінск» Дзмітрый Шаўрук.
Уручаючы сертыфікат, Аляксандр Скуратаў адзначыў: «Атрыманне «трох зорак» – гэта знакавая падзея для гатэля. Прадпрыемства ўкладвае сродкі ў развіццё, а прыемную і камфортную атмасферу стварае прафесійная каманда. Прыемна, што нягледзячы на складаныя часы для бізнесу ў сферы гасціннасці вы рухаецеся наперад».
Гатэль «Аква-Мінск» і сапраўды ідзе па шляху пастаяннага развіцця. Пачынаючы з 2016 г., яшчэ на стадыі будаўніцтва, было пачата супрацоўніцтва з органам па сертыфікацыі паслуг гасцініц БелДІСС.
У 2017 г. гатэль атрымаў свой першы сертыфікат і катэгорыю «дзве зоркі». За мінулыя гады «Аква-Мінск» і пацвярджаў сваю катэгорыю, і стаў лаўрэатам Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці.
У 2023 г. кіраўніцтва гатэля прыняло рашэнне павысіць катэгорыю да «трох зорак». Была праведзена значная работа па абнаўленні нумарнога фонду. Эксперты-аўдытары органа па сертыфікацыі паслуг правялі ацэнку на адпаведнасць заяўленым патрабаванням.
Вынік – «тры зоркі»!
Катэгорыя гасцініцы, якая ўказана ў сертыфікаце адпаведнасці, вызначае яе нішу ў сферы гасціннасці па ўзроўні і якасці паслуг. Пры гэтым орган па сертыфікацыі перыядычна праводзіць ацэнку сертыфiкаваных паслуг, якiя аказваюцца гасцiнiцай, што не дазваляе знізіць узровень і якасць сэрвісу, матывуе на пастаянныя паляпшэннi і развіццё.
Інфармацыя аб гатэлях рэспублікі, якія прайшлі добраахвотную сертыфікацыю і класіфікацыю і тым самым афіцыйна пацвердзілі сваю катэгорыю, акумулiруецца на анлайн-рэсурсе «Сертыфікаваныя гатэлі Рэспублікі Беларусь» – hotels.gskp.by.