Фактар поспеху – інавацыі і веды

Якасць і дзелавая дасканаласць
15.08.2023 14:33

Арганізацыя, якая не ўлічвае інавацыі для будучага развіцця і не здольная рэзультатыўна атрымлiваць выгаду са сваіх сховішчаў ведаў, ставіць пад пагрозу доўгатэрміновую выжывальнасць і поспех на рынку.

Таму ўкараненне менеджменту інавацый і ведаў з'яўляецца неабходным крокам для забеспячэння ўстойлівага развіцця кампаніі.

Аб даступных кожнаму кіраўніку і спецыялісту інструментах пры ўкараненні інавацыйнай культуры эфектыўнага менеджменту арганізацый і праектаў расказалі эксперты БелДІСС Ігар Шкадрацоў і Сяргей Шпак на семінары 8 жніўня 2023 г.

У прыватнасці, падрабязна былі асветлены патрабаванні і спосабы практычнага прымянення метадаў, якiя прапаноўваюцца дзяржаўнымі стандартамі СТБ ISO серыі 56000 і СТБ ISO 30401-2021.


Іх можна знайсці і набыць у інтэрнэт-магазiне − shop.belgiss.by

Дарэчы, спецыялісты навукова-метадычнага аддзела метадалогіі якасці і сістэмнага менеджменту БелДІСС з'яўляюцца распрацоўшчыкамі зазначаных стандартаў.

Больш падрабязна аб новых стандартах у галіне менеджменту інавацый можна будзе даведацца ў № 4-2023 часопіса «Стандартызацыя» ў матэрыяле «Новыя стандарты ў галіне менеджменту інавацый: тэрміналогія, ацэнка, інструменты і метады» вядучага інжынера БелДІСС Крысціны Маханько.

Аўдыторыі мерапрыемства былі прапанаваны канцэпцыі для павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці кампаніі. Вось некаторыя з іх:

– сёння самы каштоўны актыў арганізацыі – веды;

– ключавая перадумова для стварэння каштоўнасці і будучага развіцця кампаніі, якую варта ўлічваць, – інавацыі.

Трэба адзначыць, што мерапрыемства праходзіла ў гібрыдным фармаце, вочным і анлайн, і сабрала на абодвух платформах кіраўнікоў і спецыялістаў амаль сотні айчынных прадпрыемстваў.

Дадзены семінар адкрыў серыю навучальных мерапрыемстваў у галіне інфраструктуры якасці і эфектыўнага менеджменту, якія праходзяць у рамках рэалізацыі праграмы «Якасць 2021 – 2025» для дзяржаўных служачых, спецыялістаў органаў дзяржкіравання, кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый.

Усяго яна ўключае чатыры бясплатных семінара/вебiнара.

Наступнае мерапрыемства «Менеджмент рызык і магчымасцей сістэм менеджменту. Прымяненне палажэнняў ISO 31000:2018 і рэкамендацый IWA 31, IEC 31010, IEC 60812, СТБ 1506 для рэалізацый патрабаванняў ISO 9001:2015, ISO 14001:2015, ISO 45001:2018 з мэтай павышэння эфектыўнасці арганізацыі» пройдзе 14 верасня 2023 г.

Удзел у семінары бясплатны, заяўкі падаюцца да 12.09.2023

Падаць заяўку можна тут

Куратар мерапрыемства:

Андросава Дар'я Сяргееўна,

+375 17 269 69 21, d.androsava@belgiss.by

успешно отправлено
-->