Мэнэджмент інавацый

20.04.2023 13:33

Са жніўня 2023 г. у Беларусі ўводзіцца ў дзеянне дзяржаўны стандарт СТБ 56000-2022 «Менеджмент інавацый. Асноўныя палажэнні і слоўнік».

Дакумент змяшчае слоўнік, фундаментальныя канцэпцыі і прынцыпы менеджменту інавацый і яго сістэматычнага ўкаранення. У ім устаноўлены тэрміны і вызначэнні, якія прымяняюцца да ўсіх стандартаў у галіне менеджменту інавацый і сістэм менеджменту інавацый, распрацаваным ISO/TC 279 «Інавацыйны менеджмент»

СТБ 56000-2022 прызначаны для прымянення ўсімі тыпамі арганізацый, незалежна ад галіны, узроўню сталасці або памеру.

Гэты стандарт працягвае серыю стандартаў аб менеджменце інавацый.

Так, у верасні 2021 г. былі ўведзены ў дзеянне СТБ ISO 56002-2021 «Менеджмент інавацый. Сістэмы менеджменту інавацый. Кіраўніцтва» і СТБ ISO 56003-2021 «Менеджмент інавацый. Інструменты і метады для партнёрства ў галіне інавацый. Кіраўніцтва».

Усе стандарты з гэтай серыі распрацаваны БелДІСС.

Гэтыя і іншыя стандарты можна знайсці ў інтэрнэт-краме − shop.belgiss.by.

Спецыялісты інстытута таксама заўсёды гатовы аказаць кансультацыйныя паслугі па стварэнні, укараненні і ўдасканаленні сістэм менеджменту.

успешно отправлено
-->