Цi можна замест сертыфiката адпаведнасцi на тавар атрымаць дэкларацыю аб адпаведнасцi, нават калi ў самым тэхнiчным рэгламенце ТС (ЕАЭС)
зазначана, што дадзеная прадукцыя падлягае сертыфiкацыi па той або iншай схеме?
Адносiны ў галiне ацэнкi адпаведнасцi регулююцца Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасцi тэхнiчным патрабаванням i акрэдытацыi органаў па ацэнцы адпаведнасцi» (далей – Закон) i iншымi актамi заканадаўства, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць права Еўразiйскага эканамiчнага саюза (далей – Саюз).
Адпаведна пункту 11 артыкула 30 Закона, вытворца або ўпаўнаважаная вытворцам асоба альбо прадавец (пастаўшчык) мае права замест дэкларавання адпаведнасцi прадукцыi выбраць правядзенне сертыфiкацыi гэтай прадукцыi, калi такая магчымасць прадугледжана тэхнiчным рэгламентам Рэспублiкi Беларусь, альбо нарматыўным прававым актам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або iншым прававым актам у адпаведнасцi з вызначаным iм парадкам, якi прадугледжвае ўвядзенне абавязковага пацвярджэння адпаведнасцi ў сувязi з неабходнасцю прыняцця мер дзяржаўнага рэгулявання, альбо тэхнiчным рэгламентам Саюза (Мытнага саюза).
У гэтым выпадку дэклараванне адпаведнасцi замяняецца абавязковай сертыфiкацыяй.
Такiм чынам, правядзенне дэкларавання адпаведнасцi замест абавязковай сертыфiкацыi немагчыма.
14.09.2022 / Ільянкова В.Ф.