Чула, што ў правілы маркіроўкі харчовай прадукцыі знакам «Натуральны прадукт» унесены змяненнi. Што яны закранулi, калі гэта так? З 1 снежня 2022 г. у ТКП 126-2016 «Харчовая прадукцыя. Правілы маркіроўкі знакам "Натуральны прадукт". Асноўныя палажэнні» ўведзены некаторыя змяненнi. Іх распрацоўка ажыццяўлялася ў сувязі з рэалізацыяй у нашай краіне заканадаўства аб вытворчасці і абарачэннi арганічнай прадукцыі, з'яўленнем новых тэхналогій, а таксама набытай практыкай прымянення. Перш за ўсё адзначу сістэматызацыю патрабаванняў да сыравіны расліннага і жывёльнага паходжання, якая выкарыстоўваецца для вырабу натуральнай прадукцыі. Гэта дазволiць больш дакладна размежаваць дадзеную прадукцыю і арганічную. Адпаведна, пашырыўся камплект доказных дакументаў, якія аддаюцца прадпрыемствам-заяўнікам. Таксама прадукцыя расліннага паходжання павінна быць вырашчана ў натуральных умовах, без прымянення гiдрапоннай вытворчасці. Увядзенне такога абмежавання для натуральнай прадукцыі абумоўлена тым, што дадзены спосаб атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне, дазваляючы вырошчваць расліны без глебы, з выкарыстаннем розных матэрыялаў для падтрымкі іх каранёў. З'явіўся новы крытэрый аднясення прадукцыі да натуральнай. У дапаўненне да ўжо дзеючых яна павінна быць выраблена без прымянення нанатэхналогій. Такім чынам, праект «Натуральны прадукт» кiруецца сваёй місіяй – фармiраваннем класа прадукцыі палепшанай якасці. Цяпер у Беларусі дзейнічае 129 сертыфікатаў на розныя віды харчовай прадукцыі, выдадзеных 43 айчынным вытворцам. Дарэчы, па такім шляху ідуць і некаторыя краіны СНД, у прыватнасці ў Расійскай Федэрацыі ў сярэдзіне мінулага года прыняты закон аб сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіне і харчаванні з палепшанымі характарыстыкамі. 26.01.2023 / Скарына Л.М.