Як прысвойваюць маркіроўку «Натуральны прадукт» і якім патрабаванням павінна адпавядаць такая прадукцыя ў Беларусі?

Тэхнічнае нармiраванне і стандартызацыя
22.08.2023 18:14

Прадукцыя, маркіраваная знакам «Натуральны прадукт», павінна быць выраблена:

Таксама патрабаванні да сыравіны выключаюць прымяненне да жывёл гарманальных прэпаратаў, фармакалагічных стымулятараў росту, а да раслін – гідрапоннай вытворчасці, сінтэтычных стымулятараў росту, мінеральных азотных удабрэнняў і інш.

Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у вытворцы харчовай прадукцыі сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці і (або) бяспекі харчовай прадукцыі.

Падставай для нанясення знака «Натуральны прадукт» з'яўляецца наяўнасць сертыфіката, які пацвярджае выкананне патрабаванняў ТКП 126-2016 «Харчовая прадукцыя. Правілы маркіроўкі знакам «Натуральны прадукт». Асноўныя палажэнні».

Сертыфікат выдае Дзяржстандарт на падставе рашэння камісіі.

Цяпер у Беларусі дзейнічае 139 сертыфікатаў, якія выдадзены 44 айчынным вытворцам. 

З інфармацыяй аб такой прадукцыі і парадку атрымання права маркіроўкі можна азнаёміцца на рэсурсе КАЧЕСТВО.БЕЛ у раздзеле «Натуральны прадукт».

Больш падрабязна глядзіце ў сюжэцее праграммы «Наша раніца» на АНТ.

успешно отправлено
-->