Парадак разгляду зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

29.07.2020 11:05
  1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
  2. Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
  3. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
  4. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму дырэктара БелДІСС, яго намеснікаў.
  5. Электронныя звароты падаюцца па электроннай пошце: info@belgiss.by.
  6. Усе пісьмовыя і электронныя звароты, якія паступілі ў БелДІСС, прымаюцца і рэгіструюцца сектарам па кіраванні дакументацыяй і электроннага справаводства ў дзень іх паступлення, а калі звароты паступілі ў нерабочы дзень (нерабочы час) – не пазней чым у першы, наступны за ім рабочы дзень.
  7. Пасля рэгістрацыі пісьмовыя звароты, у тым ліку папяровыя копіі электронных зваротаў, перадаюцца на разгляд дырэктару БелДІСС або яго намеснікам па пытаннях, якія датычацца напрамка інстытута, які курыруецца імі.
  8. Разгляд зваротаў у БелДІСС ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.
  9. Звароты разглядаюцца па сутнасці выключна ў межах кампетэнцыі БелДІСС, вызначанай заканадаўствам, з тлумачэннем дзеючага заканадаўства аб парадку прымянення яго нормаў на практыцы толькі ў сферы дзейнасці БелДІСС.
  10. Звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб злачынстве, якое гатовіцца, учыняецца ці ўжо ўчынілася, альбо іншым правапарушэнні, не пазней пяці рабочых дзён накіроўваюцца інстытутам у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.
успешно отправлено