Звароты

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

  1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
  2. Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
  3. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
  4. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму дырэктара БелДІСС, яго намеснікаў.
  5. Электронныя звароты падаюцца па электроннай пошце: info@belgiss.by.
  6. Усе пісьмовыя і электронныя звароты, якія паступілі ў БелДІСС, прымаюцца і рэгіструюцца сектарам па кіраванні дакументацыяй і электроннага справаводства ў дзень іх паступлення, а калі звароты паступілі ў нерабочы дзень (нерабочы час) – не пазней чым у першы, наступны за ім рабочы дзень.
  7. Пасля рэгістрацыі пісьмовыя звароты, у тым ліку папяровыя копіі электронных зваротаў, перадаюцца на разгляд дырэктару БелДІСС або яго намеснікам па пытаннях, якія датычацца напрамка інстытута, які курыруецца імі.
  8. Разгляд зваротаў у БелДІСС ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.
  9. Звароты разглядаюцца па сутнасці выключна ў межах кампетэнцыі БелДІСС, вызначанай заканадаўствам, з тлумачэннем дзеючага заканадаўства аб парадку прымянення яго нормаў на практыцы толькі ў сферы дзейнасці БелДІСС.
  10. Звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб злачынстве, якое гатовіцца, учыняецца ці ўжо ўчынілася, альбо іншым правапарушэнні, не пазней пяці рабочых дзён накіроўваюцца інстытутам у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.

Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Падрабязна

Электронныя звароты

Электронныя звароты, якія паступілі ў інстытут шляхам падачы звароту па электроннай пошце info@belgiss.by, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам некаторых асаблівасцей.

Парадак разгляду электронных зваротаў

Вусныя звароты

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму дырэктара БелДІСС, яго намеснікаў.

Падрабязна

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ БелДІСС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны:

− у вышэйстаячай арганізацыі (Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь).

Вышэйстаячая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якія змяшчаюцца ў ёй, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага рашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці альбо выдае адпаведным арганізацыям, якія разглядаюць зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніка. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней аднаго месяца і на працягу трох рабочых дзён паведаміць аб гэтым ў вышэйстаячую арганізацыю, а таксама накіраваць адказ заяўніку.

- у судовым парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Абскарджанне адказаў на звароты ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Папярэдні запіс на прыём па тэл.+375 17 269 69 99 (прыёмная).

Дырэктар
Скуратаў Аляксандр Генадзьевіч
аўторак
16.00 – 20.00
вул. Наватарская, д. 2А
каб. 208 А
Намеснік дырэктара па тэхнічным нарміраванні, стандартызацыі і метадалогіі ацэнкі адпаведнасці
Ільянкова Вольга Фёдараўна
пятніца
15.00 – 19.00
вул. Наватарская, д. 2А
каб. 208 Б
Намеснік дырэктара па сертыфікацыі і выпрабаваннях
Пагодзін Аляксандр Маратавіч
серада
9.00 – 13.00
вул. Наватарская, 2А
каб. 211 А
Намеснік дырэктара па інфармацыйнаму забеспячэнню
чацвер
15.00 – 19.00
вул. Наватарская, д. 2А
каб. 211 Б
Намеснік дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах
Варабей Валерый Яўгенавіч
панядзелак
14.00 – 18.00
вул. Наватарская, д. 2А
каб. 205

Графік правядзення «прамых тэлефонных ліній» у II паўгоддзі 2024 года

05.07.2024
15.00 − 17.00
Умовы ўдзелу арганізацый РБ у рабоце тэхнічных камітэтаў РФ, МТК і міжнародных арганізацый па стандартызацыі
Ільянкова Вольга Фёдараўна
10.07.2024
13.00 – 15.00
Пытанні экспертызы касавых падсумоўваючых апаратаў
Пагодзін Аляксандр Маратавіч
15.08.2024
09.00 − 11.00
Пытанні распаўсюджвання ТНПА ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі
Якаўлева Наталля Міхайлаўна
28.08.2024
14.00 – 16.00
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю БелДІСС
Скуратаў Аляксандр Генадзьевіч
06.09.2024
09.00 − 11.00
Распрацоўка стандартаў па заяўках арганізацый
Ільянкова Вольга Фёдараўна
24.09.2024
09.00 – 11.00
Пытанні працаўладкавання маладых спецыялістаў і ўмоў працы
Варабей Валерый Яўгенавіч
11.10.2024
14.00 – 16.00
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю БелДІСС
Скуратаў Аляксандр Генадзьевіч
24.10.2024
09.00 − 11.00
Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і дзяржаўнай рэгістрацыі тэхнічных умоў
Якаўлева Наталля Міхайлаўна
20.11.2024
09.00 − 11.00
Пытанні ацэнкі адпаведнасці
Пагодзін Аляксандр Маратавіч
26.11.2024
09.00 – 11.00
Пытанні працаўладкавання і ўмоў працы
Варабей Валерый Яўгенавіч
12.12.2024
09.00 − 11.00
Пытанні рэгістрацыі дэкларацый аб адпаведнасці ў электроннай форме
20.12.2024
14.00 – 16.00
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю БелДІСС
Скуратаў Аляксандр Генадзьевіч
успешно отправлено